Першы Сусветны дзень оперы адзначаюць у Вялікім тэатры Беларусі

25.10.2019

Сёння ўпершыню адзначаюць Сусветны дзень оперы. Да ўрачыстай даты прымеркаваны тры прамыя трансляцыі самых папулярных опер за ўсю гісторыю жанру: "Багемы" Джакама Пучыні, "Кармэн" Жоржа Бізэ і "Дон Жуана" Вольфганга Амадэя Моцарта. Святочныя каментарыі супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі ‒ у рэпартажы Кацярыны Буцько.

Фота: classicalmusicnews.ru