110 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік Максім Лужанін

02.11.2019

110 гадоў таму, 2 лістапада 1909 года, нарадзіўся пісьменнік Максім Лужанін. Ён прыйшоў у беларускую літаратуру ў канцы 1920-х, а ўжо ў 1933-м быў арыштаваны. На два гады яго выслалі ў Кемераўскую вобласць. Шэсць гадоў да вайны працаваў у Маскве. Прызваны ў Чырвоную Армію, ваяваў пад Сталінградам. У 1944-м годзе вярнуўся ў Мінск Ён працаваў літаратурным сакратаром Якуба Коласа і напісаў кнігу "Колас расказвае пра сябе". Таксама працаваў у газетах і часопісах, быў галоўным рэдактарам студыі "Беларусьфільм". Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаваў прапанваў стужку, дзе пісьменнік расказвае пра сваю творчасць.

Фота: wikipedia.org