Украінскі рэжысёр Антоніа Лукіч прэзентаваў у Мінску стужку "Мае думкі ціхія"

04.11.2019

"Мінск ‒ горад, у якім максімальна адчуваецца сувязь з гісторыяй. Ён ідэальная дэкарацыя для здымак цікавага фільма", ‒ лічыць украінскі рэжысёр, удзельнік 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Антоніа Лукіч. Творца ўпершыню ў нашай сталіцы, але шмат чуў пра яе раней, ён сябар айчыннага рэжысёра Дар'і Жук. Для Антоніа прыезд на форум ‒ магчымасць сустрэцца са старымі знаёмымі, завесці новых і папулярызаваць конкурсны фільм "Мае думкі ціхія", магчыма, дамовіцца пра яго пракат у нашай краіне.

Кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў сталіцы да пятніцы.

Фота: facebook.com