Больш за 200 рарытэтных экспанатаў прапануе выстава “Захавальнікі памяці” ў Нацыянальным гістарычным музеі

04.11.2019

У Нацыянальным гістарычным музеі працуе выстава “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”. Экспазіцыя падзелена на дзве часткі. Першая, гістарычная, знаёміць з экспанатамі ад збораў Радзівілаў XVI стагоддзя да нашых дзён. Другая частка – гэта аб’екты прыватных калекцый: фрагменты архіва Паскевічаў, помнікі са збору Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музея прыроды і экалогіі, прыватнага музея-сядзібы “Мірскі пасад”. Таксама прэзентаваны карпаратыўныя калекцыі сённяшніх банкаў. Працягвае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Выстава “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры” – прыклад паспяховага дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Экспазіцыя адкрыта да 1 снежня.

Фота: facebook.com