Нацыянальны мастацкі музей адзначае 80-годдзе

05.11.2019

Калекцыю беларускіх і замежных твораў пачалі збіраць у 1939-м. Скарбніца заснаваная на экспазіцыі ў залах Вышэйшай сельскагаспадарчай школы. Да пачатку вайны склаўся багаты збор. І ў 1941-м годзе канфіскаваць экспанаты прыехаў дырэктар Дрэздэнскай галерэі. Пасля вызвалення музей размяшчаўся ў некалькіх пакоях Дома прафсаюзаў. А зараз у Мінску ствараюць цэлы музейны квартал. Расказвае міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Нацыянальны музей – найбуйнейшы збор выяўленчага мастацтва ў краіне. За 80 гадоў установа назапасіла больш за 30 тысяч твораў. У калекцыі – старажытнабеларускае мастацтва, айчынныя творы ХІХ-ХХ стагоддзяў і сучаснае, карціны і скульптуры рускіх, заходнееўрапейскіх і ўсходніх майстроў. Працягвае намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Вечар.

Да юбілею ўстановы “Белпошта” выпусціла спецыяльны паштовы блок. На марцы – твор Вітольда Бялыніцкага-Бірулі “Вясна. Ручай. Эцюд”. Яшчэ адзін праект да 80-годдзя – выстава “Прашу прыняць у падарунак…”. Паказана 170 твораў, якія ў розныя гады перадавалі Нацыянальнаму мастацкаму музею.

Фота: facebook.com