Назвалі пераможцаў конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік-2019"

05.11.2019

У Мінску назвалі пераможцаў конкурсу "Лістападзік-2019", які ладзіцца ў рамках 26-га міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Найлепшай стужкай стала "Маё неверагоднае лета з Тэс", рэжысёр ‒ Стывен Ваўтэрлод  (Нідэрланды, Германія). Яна спадабалася журы, бо  "сумяшчае ў сабе мінімальную камерцыю і цікавую гісторыю, якую могуць глядзець як дзеці, так і дарослыя". Сёлета ў "Лістападзіку" прынялі ўдзел 7 кінастужак. Працягвае старшыня журы конкурсу Клара Суарэс (Аргенціна).

Фота: belta.by