Фотавыстава “Баўхаўс. Белы горад Тэль-Авіва” адкрыта ў Нацыянальным гістарычным музеі

07.11.2019

Праект “Баўхаўс. Белы горад Тэль-Авіва” прысвечаны спадчыне архітэктараў Вашэйшай школы будаўніцтва і канструявання, заснаванай сто гадоў таму ў Веймары. Галоўную ролю творцы Баўхаўса адводзілі функцыянальнасці і зручнасці. Расказвае загадчык кафедры мастацтваў і дызайну асяроддзя Белдзяржуніверсітэта Ігар Духан.

Свае ідэі архітэктары напоўніцу ўвасобілі ў Тэль-Авіве. У маладым горадзе ўзвялі больш за 4 тысячы будынкаў у інтэрнацыянальным стылі. Квартал Белы горад – найбольш вядомы прыклад творчасці выпускнікоў Баўхаўса. Ён унесены ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Працягвае дырэктар культурнага цэнтра “Натыў” Кацярына Літвак.

Фотаздымкі знаёмяць з прыкладамі ізраільскага мадэрнізму 30-40-х гадоў мінулага стагоддзя. Таксама на кадрах – вынікі нядаўняй рэканструкцыі.

Выстава працуе да 12 лістапада.

Фота: facebook.com