Галандскі рэжысёр прэзентавала ў Мінску дакументальную стужку пра Абхазію і пошук нацыянальнай ідэнтычнасці

08.11.2019

Апошнюю стужку асноўнага конкурсу дакументальнага кіно прэзентавалі на кінафестывалі “Лістапад”. Галоўную ролю ў карціне “Маленькі чалавек, час і трубадур” сыграў абхазскі мастак Сіпа Лабахуа. Спачатку творца адмовіўся здымацца ў фільме, але потым больш даведаўся пра канцэпцыю стужкі, пазнаёміўся з рэжысёрам – і прыняў прапанову.

Па сюжэце галоўны герой падарожнічае па Абхазіі з невялікім марыянетачным тэатрам і праз монаспектакль распавядае гісторыю свайго бацькі. Гледачы даведваюцца шмат не толькі пра мастака Сіпа Лабахуа і яго сям’ю, але і пра ўсю Абхазію, лёс многіх яе людзей. "Галоўная тэма стужкі – пошук чалавекам сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці", – распавяла рэжысёр Інаке Смітс.

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" завяршаецца сёння, а заўтра пройдуць апошнія кінапаказы.

Фота: listapad.com