Фестываль XJAZZ другі раз збірае прыхільнікаў у Мінску

08.11.2019

Трохдзённы форум стартаваў 8 лістапада. Ён прапануе серыю джазавых канцэртаў з удзелам вядомых музыкантаў: Бодэка Янке, Ігара Сацэвіча, Фабія Мантвіла, Мікіты Краветца, Ігара Лютага, артыстаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі. Equilibrium Orchestra аб'яднае беларускіх і нямецкіх музыкантаў класічнага і джазавага напрамкаў. На канцэрце-адкрыцці выступіў вядомы музыкант і вядучы праграмы “Дыялогі пра культуру” нашага канала Сяргей Пукст.

Фармат XJAZZ прыдуманы нямецкім кампазітарам, трубачом і піяністам Себасцьянам Студніцкім. Ён бясспрэчны лідар у альтэрнатыўным джазе Еўропы. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік фестывалю XJAZZ у Берліне пакажа ў суботу новы сольны праект. Не забыліся арганізатары і на дзяцей. "У нядзелю раніцай джазавыя стандарты прагучаць нязмушана і зразумела для падрастаючага пакалення",  расказала ўдзельніца фестывалю, музыкант Дар’я Мароз.

Сёлета героі фестывалю XJAZZ Minsk – музыканты розных накірункаў: ад джаза і фолка да мінімалістычнай класікі і электронікі. Усіх аб’ядноўвае любоў да імправізацыі. Форум завершыцца 10 лістапада незвычайным сцэнічным спектаклем, які аб'яднае музыку Усходняй Еўропы, Балкан, Індыі, Афрыкі і характэрныя элементы сучаснага джаза. Кульмінацыяй вечара стане канцэрт джазавага калектыву з Берліна BOBBY Rausch Trio.

Фота: facebook.com