Праца па ўвекавечанні памяці абаронцаў вядзецца ў Беларусі

11.11.2019

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ў нашай краіне ідзе праца па ўвекавечанні памяці абаронцаў: добраўпарадкуюць воінскія пахаванні, вядуць пошукавыя работы і пашпартызацыю памятных месцаў. "На ўліку Міністэрства абароны ‒ амаль 8 тысяч воінскіх пахаванняў. А ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей уключана ўсяго каля тысячы аб’ектаў перыяду Вялікай айчыннай вайны", ‒ расказала начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

Адно з мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ‒ стварэнне банка даных загінуўшых і пахаваных у Магілёўскай вобласці. Каб атрымаць звесткі пра чалавека, трэба проста ўвесці вядомыя пра яго даныя. Пакуль сайт працуе ў тэставым рэжыме, але ім ужо можна скарыстацца. У снежні яго запусцяць цалкам.

Фота: redstar.ru