Выстава “Пошукі гармоніі” Рыгора Несцерава працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

12.11.2019

Рыгор Несцераў скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і тэатральна-мастацкі інстытут. Суполку “Арцель” стварыў у 2004 годзе. Творцаў аб’ядноўвае жаданне выйсці за рамкі формы і з палону тэндэнцый. 

На выставе "Пошукі гармоніі" палотны Рыгора Несцерава суправаджаюць творы ўдзельнікаў суполкі “Арцель”. Майстар і яго аднадумцы адраджаюць ідэалы гармоніі, прыгажосці і кахання. Галоўны прынцып у творчасці – слухаць голас душы, кіравацца інтуіцыяй. Рыгор Несцераў лічыць: пасля ХХ стагоддзя з непаразуменнем і крывавымі войнамі надышоў час узаемапавагі і цікавасці адно да аднаго. Праз жывапіс творца змагаецца з цынізмам і жорсткасцю.

Выстава адкрыта ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 24 лістапада.

Фота: facebook.com