Расійская пісьменніца Таццяна Палякова прэзентавала ў Мінску "Дзённік чужых грахоў"

13.11.2019

Творчая сустрэча з Таццянай Паляковай адбылася ў сталічнай кнігарні Дом кнігі "Светач". Расійская пісьменніца ‒ аўтар 93 выданняў у жанры "авантурны дэтэктыў". Гасцям і жыхарам сталіцы яна прэзентавала новы твор ‒ "Дзённік чужых грахоў". Па словах Таццяны Паляковай, ні адзін герой яе кніг не з'яўляецца прататыпам яе самой ці сяброў. Творца адзначыла: часта бывае так, што яна задаволена дэтэктывам, а чытачы не дужа ім захапляюцца, і наадварот: выпускае кнігу з сумненнем – а атрымлівае станоўчы водгук.

Фота: minsknews.by