У Вялікім тэатры Беларусі адбылася прэм'ера балета "Ганна Карэніна"

14.11.2019

Сёння на сцэне Вялікага тэатра Беларусі паказалі  балет “Ганна Карэніна”. Пастаноўка ў дзвюх дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага. Харэаграфічныя інтэпрэтацыі вядомай гісторыі стваралі ў расійскіх Вялікім і Марыінскім тэатрах. На беларускай сцэне “Ганна Карэніна” – упершыню. Жаночым поглядам на трагічную гісторыю кахання дзеліцца балетмайстар Вольга Косталь. Яна ж аўтар лібрэта па рамане Льва Талстога. Раней творца ставіла ў Вялікім тэатры спектаклі “Каханне і смерць” і “Метамарфозы”.

Вобраз Ганны Карэнінай увасобілі Ірына Яромкіна і Людміла Уланцава. Дырыжырываў Андрэй Галанаў. Над сцэнаграфіяй працаваў Аляксандр Касцючэнка, які пайшоў з жыцця ў жніўні. Гэта яго апошняя работа. Прэм’ерныя паказы “Ганны Карэнінай” у Вялікім тэатры Беларусі працягнуцца заўтра.

Фота: sb.by