Беларускае радыё адзначае 94-ты дзень нараджэння

15.11.2019

Сёння 94 гады Беларускаму радыё. 15 лістапада 1925 года ўпершыню ў эфіры прагучалі словы “Гаворыць Мiнск!”.

Зараз пад брэндам "Беларускае радыё" ‒ структура, у якой два каналы і тры радыёстанцыі: Першы нацыянальны і канал "Культура", радыёстанцыі "Беларусь”, "Сталіца" і "Радыус FM". Сёння мы пачынаем марафон "Насустрач 95-годдзю Беларускага радыё". Расказвае Галоўны дырэктар Першага Нацыянальнага канала, дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ, даследчык, аўтар шэрагу артыкулаў па праблематыцы радыёвяшчання Антон Васюкевіч.

Фота: bykhov.by