Музычны тэатр Рэспублікі Карэлія гасцюе ў Беларусі

15.11.2019

Музычны тэатр Рэспублікі Карэлія ўпершыню выступае ў нашай краіне. У праграме гастроляў ‒ два балеты ("Папялушка" і "Ганна Карэніна"), музычная камедыя і спектакль для дзяцей "Хрустальны туфлік". Балеты паставіў Кірыл Сіманаў ‒ значная фігура ў расійскай і сусветнай харэаграфіі. А ўвогуле "Музычны тэатр Карэліі ‒ даволі моцны і прагрэсіўны", ‒ распавяла намеснік дырэктара Надзея Громава.

Гастролі працягнуцца да канца тыдня. Яны абменныя ‒ у Петразаводску зараз нашы артысты.

Фота: musicaltheatre.by