Выстава "Бег з нажніцамі"

21.11.2019 

Выстава мастацкага тэкстылю і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Бег з нажніцамі” адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. У экспазіцыі - больш за 50 работ. Яны размешчаны ў трох залах. Першая – інсталяцыі, эксперыментальныя творы. Другая  прысвечана мадэляванню і пошуку новых канцэпцый, арт-аб’ектам. Трэцяя – чорная, ахрэматычная. У ёй работы на філасофскія тэмы, некаторыя прысвечаны экалогіі, беларускай культуры, чалавеку. Працягвае куратар выставы Хрысціна Высоцкая.

Экспазіцыя адкрыта ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 8-га снежня.

Фота: ncsm.by