Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў прэзентавалі фільм пра Надзею Хадасевіч-Лежэ

25.11.2019 

У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася творчая сустрэча з рэжысёрамі і аўтарамі фільма “Надзея Хадасевіч-Лежэ. Погляд у будучыню” Алегам Лукашэвічам і Аляксандрам Аляксеевым. Стужка -  1 з 9  дакументальнага цыкла “Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі”. Карціну  здымалі ў 2014-ым годзе, творцы так захапіліся, што да гэтага дня лічаць - таленавітай жанчыне трэба прысвячаць цэлыя серыялы!  Працягвае Алег Лукашэвіч.

Падчас здымак дакументальнага фільма шукалі не проста экспертаў, гісторыкаў і даследчыкаў, якія могуць прыгожа расказаць аб Надзеі Хадасевіч-Лежэ, запрашалі тых, хто быў асабіста знаёмы з творцай, дзяліўся ўспамінамі аб сваіх стасунках і назіраннях. Аляксандр Аляксееў расказаў, што стужка ў апошні час стала папулярнай у Еўрасаюзе. Яе выкарыстоўваюць як асветніцкі матэрыял на тэматычных уроках, факультатыўных занятках.

Фільм размешчаны на Ютубе. Паглядзець яго і пазнаёміцца з біяграфіяй Надзеі Хадасевіч-Лежэ можа любы ахвотны.

Фота: www.sb.by