У Мінску творы Пабла Пікасо!

26.11.2019 

У сталіцы адкрылася выстава “Пабла Пікасо. Параграфы”. Экспазіцыя адлюстроўвае амаль усе перыяды жыцця і творчасці мастака. Паказана 60 аўтарскіх літаграфій з прыватных збораў Еўропы і кераміка з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Выставу суправаджаюць фотаздымкі Пабла Пікасо. Увазе гледачоў –  серыя імпрэсіянісцкіх і постімпрэсіянісціх работ, творы “блакітнага” і “ружовага” перыядаў, карціны ў кубізме і сюрэалізме. Асобны раздел прысвечаны эскізам да маштабнай карціны “Герніка”, прысвечанай бамбардзіроўцы іспанскага горада. Працягвае куратар праекта Дзяніс Барсукоў.

На адной пляцоўцы з работамі Пабла Пікасо – творы беларускіх майстроў. Гэта скульптура і кераміка Паўла Вайніцкага, Дзмітрыя Аганава, Аляксандра Сакалова, Алены Чэпелевай і Ліліі Нішчык. У іх работах прыкметны ўплыў славутага іспанскага творцы. Выстава “Пабла Пікасо. Параграфы” працуе да 26 студзеня.

Фота: https://minsknews.by/