Творы Язэпа Драздовіча сталі часткай пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея

02.12.2019

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі новы раздзел пастаяннай экспазіцыі –  “Сусвет Язэпа Драздовіча”. Куратар праекта, вядучы навуковы супрацоўнік установы Вольга Архіпава адзначыла, што творца – фенаменальная асоба. Прыклад таго, як талент здольны пераўтварыць свет. Яна падкрэсліла: "Раней космас вывучалі многія, аднак амаль ніхто не маляваў".

Фота: minsknews.by