Анонс 6 снежня

05.12.2019 

У пятніцу, 6 снежня, у нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай джазавай спявачкі Білі Холідэй;
- у 02:00 – канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта для духавых інструментаў;
- у 09:00 – творы Карла Стаміца, Карла Давыдава, Яўгена Глебава і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – балетныя мелодыі Людвіга Мінкуса;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Людмілай Саянковай. Госць прамога эфіру – навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч;
- у 14:05 і 23:00 – апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Блакіт і золата дня”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам, Алесем Бадаком і Аленай Стэльмах пра жаночую літаратуру;
- у 15:30 – Другі скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага;
- у 17:00 – у межах праграмы “Сустрэча пад вечар” праект “Пад зоркай дабрыні” з удзелам прадстаўнікоў дабрачынных арганізацый;
- у 17:30 – тры часткі Канцэртнай сюіты для скрыпкі з аркестрам Сяргея Танеева;
- у 19:00 – канцэрт барочнага ансамбля “L`univers francais”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра горы і чараўніка;
- у 22:15 – запісы беларускага піяніста Сяргея Мікуліка;
- у 23:30 – творы ў выкананні “басаногай дзівы” Сезарыі Эвары.