Іміджавы фільм "Спадчына" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

05.12.2019

Кінастудыя "Беларусьфільм" разам з Нацыянальнай бібліятэкай прэзентавалі дакументальна-ігравую стужку Спадчына. Фільм распавядае пра дасягненні культуры незалежнай беларускай дзяржавы. Асаблівая ўвага – будаўніцтву вядомых аб’ектаў – Нацыянальнай бібліятэкі, Музея Вялікай Айчыннай вайны. Ідзе аповед пра Мірскі і Нясвіжскі замкі, рэканструкцыю тэатра оперы і балета, Купалаўскага тэатра. Распавядае рэжысёр стужкі Людміла Клінцова.

Працягласць фільма – 50 хвілін. Гэта іміджавая стужка, якая распавядае, як за гады незалежнасці наша краіна ўзнавіла пласты айчыннай культуры, стала вядомай у свеце. Працягвае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

У фільме “Спадчына” знялІся кіраўнікі ўстаноў культуры, творчая інтэлігенцыя: балетмайстар Валянцін Елізар’еў, рэжысёр Мікалай Пінігін, народныя артысткі Таццяна Мархель, Інэса Душкевіч і іншыя дзеячы. 

Фота: nlb.by