Анонсы 7, 8, 9 снежня

06.12.2019 

У суботу, 7 снежня, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы Венскага філарманічнага аркестра;

- у 02:00 – творы фартэпіяннай музыкі Сяргея Пракоф’ева;

- у 06:10 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Раеўскай;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Уладзіміра Дубоўкі;

- у 09:05 – сустрэчу з пісьменніцай Аленай Стэльмах;

- у 09:20 – Фартэпіянную санату № 1 Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Людмілы Клачко;

- у 10:05 – сустрэчу з мастрыхай з Асіповічаў Валянцінай Прасаловіч;

- у 10:30 – радыёкампазіцыю спектакля Купалаўскага тэатра “Зыкавы” па п’есе Максіма Горкага (1955 год);

- у 12:30 – фрагменты музыкі да балета “Пахіта” Людвіга Мінкуса ў выкананні аркестра Міхайлаўскага тэатра пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава;

- у 13:00 – гаворку з народнай артысткай Беларусі Наталляй Гайдай (працяг);

- у 14:05 – творы ансамбля барочнай музыкі “Les Boreades de Monreal” і запісы Хары Коніка;

- у 16:15 – запісы ў выкананні любімых у народзе дуды, цымбалаў і скрыпкі;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госця студыі – кандыдат мастацтвазнаўства Іна Алексніна;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі легенды амерыканскай эстрады Фрэнка Сінатры;

- у 19:00 – фрагменты оперы Шарля Гуно “Фауст”;

- у 21:10 – запісы Тома Уэйтса;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”;

- у 22:00 – праграму “Акадэмія гуку”, прысвечаную творчасці Джэймса Мак Мілана;

- у 23:00 – творы Мікаэла Тарывердыева. 

 

У нядзелю, 8 снежня, слухайце канал “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна ў выкананні Венскага канцэртхаўса;

- у 06:10 – творы Гектора Берліёза;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Максіма Багдановіча;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню”. Размова пойдзе пра кнігі выдавецтва “Кнігазбор”;

- у 09:20 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Венскага філарманічнага аркестра; 

- у 09:45 і 16:00 – вершы Людмілы Клачко (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з пісьменніцай, журналістам Тамарай Бунта;

- у 11:15 – узгадванне творчасці айчыннага кампазітара Пятра Падкавырава;

- у 12:05 – “Кругасвет” з перуанцам Эдгардам;

- у 13:00 – сустрэчу з рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі Галінай Галкоўскай;

- у 14:05 – канцэрт аркестра “English Consort” і джазавага трубача Кэта Андэрсана;

- у 16:15 – сустрэчу з фальклорным гуртом “Беларусы Прыбайкалля”;

- у 17:00 – гаворку з кіраўніком дзіцячага праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” Наталляй Сіроткай пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – дырэктар канала “Культура” Уладзімір Трапянок;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з рамансамі Барыса Празароўскага;

- у 19:00 – радыёспектакль “Пігмаліён” па п’есе Бернарда Шоу;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра хлопчыка Ясіка і чароўныя рукавічкі;

- у 21:10 – запісы Марылі Радовіч;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Ноч”;

- у 23:00 – музыку Сяргея Танеева. 

 

У панядзелак, 9 снежня, канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы для прыхільнікаў інструментальнай эстрады;

- у 06:10 – хіты ад галандскай рок-групы “Shoking Blue”;

- у 09:00 – музыку Ігара Паліводы, Іагана Штрауса, Джорджа Гершвіна, Майсея Вайнберга, Андрэя Пятрова і Мікаэла Тарывердыева;

- у 11:00 і 20:30 – аповесць Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара” ў выкананні Маргарыты Захарыі;

- у 11:30 – “Старадаўнія танцы і арыі” Атарына Рэспігі;

- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – кінасцэнарыст Уладзімір Мароз;

- у 14:05 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ: першыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Карнавала жывёл” Каміля Сен-Санса;

- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма: “Сучасная кінамузыка. Горан Брэгавіч”;

- у 15:30 – Другую сюіту Жана-Анры д’Англебера з рэпертуару Аляксея Любімава;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з піяністкай Таццянай Старчанка;

- у 17:30 – музыку італьянскага віяланчэліста і кампазітара Луіджы Бакерыні;

- у 19:00 – фрагменты VIII Міжнароднага конкурсу імя Пятра Чайкоўскага, які прайшоў у 1986 годзе;

- у 21:10 – песні ў выкананні Патрысіі Каас;

- у 22:15 – джазавыя мелодыі Уэйна Шортэра;

- у 23:30 – творы Андрэя Папова для арфы і ўдарных.