Анонс 10 снежня

09.12.2019

Запрашаем у аўторак, 10 снежня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 02:00 – сімфонію № 8 Антаніна Дворжака і Санату № 2 для скрыпкі і фартэпіяна Эдварда Грыга;
- у 06:10 – рытмы старой замежнай эстрады;
- у 09:00 – музыку Станіслава Манюшкі, Фрыдэрыка Шапэна і Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Роля мемуарнай спадчыны ў гісторыі літаратуры, або дзённікі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна”;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў выкананні Алега Вінярскага;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам, які раскажа пра гурт “Soundgarden”;
- у 15:30 – фартэпіянныя п’есы Сяргея Рахманінава;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з літаратарам Маргарытай Латышкевіч;
- у 17:30 – Concerti Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – канцэрт хору “Collegium Vocale Leipzig” і аркестра “Merseburger Holmusik”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра сабак і чалавека;
- у 21:10 – песні ў выкананні расійскай актрысы Алісы Фрэйндліх;
- у 22:15 – музыку амерыканскага кампазітара Джона Шміта;
- у 23:00 – Сімфонію № 5 Франца Шуберта.