Анонс 11 снежня

10.12.2019 

У сераду, 11 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 02:00 – оперныя мелодыі Антона Рубінштэйна;
- у 06:10 – творы паэта-песенніка Мікалая Дабранравава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак, выкладчык, прафесар БДУКМ Уладзімір Рынкевіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Беларуская Агатка і аўстрыйскі Фігаро”;
- у 15:30 – п’есы цыкла “Казкі чароўнага дрэва” беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з айчынным кампазітарам Уладзімірам Браілоўскім;
- у 17:30 – Струнны квартэт фа мажор Марыса Равэля
- у 19:00 – выступленні фальклорных груп з Балгарыі і Фінляндыі, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра падарунак маленькай кропелькі;
- у 22:15 – Фартэпіянны квартэт № 1 соль мінор Іаганеса Брамса ў выкананні квартэта “Anno Domini” ;
- у 23:30 – запісы Тома Джонса.