Анонс 12 снежня

12.12.2019 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 12 снежня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы англійскага музыканта Алана Парсанса;
- у 02:00 – Струнны квартэт № 5 “Жаваранак” і сімфонія № 45 “Развітальная” Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – кампазіцыі брытанскага жаночага поп-гурта “Bananarama”;
- у 09:00 – музыка Пятра Чайкоўскага, запісы Клаўдзіі Кудрашовай і Святаслава Рыхтэра;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 11:30 – Фартэпіянны канцэрт Франца Ксавера Вольфганга Моцарта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госця студыі – кандыдат геаграфічных навук, эксперт у галіне культурнага ўнутранага турызму Галіна Патаева;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Музыка Гектора Берліёза”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Іванам Круком. Працяг вясельнай тэмы;
- у 15:30 – эцюды-карціны Сяргея Рахманінава (опус 33) у выкананні Віктара Ярэські;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” са спецыялістам па нэтворкінгу Дзмітрыем Ражковым;
- у 17:30 – канцэрты для габоя Тамаза Альбіноні ў выкананні аркестра “London Virtuosi”;
- у 19:00 – канцэрт “RTV Slovenia Symphony Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – музычныя творы Уладзіміра Шаінскага;
- у 22:15 – фартэпіянны канцэрт мі-мінор Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні Марты Аргерых;
- у 23:30 – запісы групы “Boney M”.