X Калядны оперны форум пачаўся ў Вялікім тэатры Беларусі

12.12.2019

X Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стартаваў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Прыхільнікаў мастацтва чакаюць чатыры айчынныя пастаноўкі, сярод якіх “Турандот” Джакама Пучыні і “Лятучая мыш” Іагана Штрауса. Традыцыйным стаў паказ оперы Жоржа Бізэ “Кармэн”, з якой у 1933 годзе пачаў дзейнасць тэатр. Таксама гледачы ўбачаць спектакль Нацыянальнай оперы Украіны і гала-канцэрт зорак сусветнай оперы. Працягвае першы намеснік генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Рылатка.

Калядны оперны форум адкрывае прэм’ера гэтага сезона - опера Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар”. Галоўныя партыі выканаюць заслужаны артыст Расіі Сяргей Мурзаеў, народныя артысты Беларусі Уладзімір Пятроў і Анастасія Масквіна, заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава, а таксама Юрый Гарадзецкі і ўладальнік гран-пры IV Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў Саргіс Бажбеук-Мелікян.

Сёлета конкурснай праграмы на форуме не будзе. Арганізатары вырашылі змяніць фармат і праводзіць творчае спаборніцтва раз на два гады.

Фота: facebook.com