Канферэнцыя, прысвечаная 95-годдзю беларускага кіно, прайшла ў Акадэміі навук

12.12.2019

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася навукова-практычная канферэнцыя "95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы". Уласнымі поглядамі на айчынны кінематограф падзяліліся акцёры, рэжысёры і кіназнаўцы. Працягвае кандыдат мастацтвазнаўства Антаніна Карпілава.

Спікеры абмеркавалі тэму нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і тое, як яна ўвасабляецца ў кіно; сучасны стан айчыннага кінематографа, а таксама не абышлі пытанне падрыхтоўкі будучых рэжысёраў у навучальных установах Беларусі і Расіі.

Фота: minsknews.by