13.12.2019
Блакадную графіку Аляксандра Блэка прэзентавалі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Малюнкі прывезлі з Масквы. Тушшу, акварэллю і бяліламі аўтар перадаў падзеі, што адбываліся ў Ленінградзе падчас блакады. Працягвае куратар экспазіцыі, загадчыца аддзела выяўленчага мастацтва Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі Вера Панфілава.
Выстава працягнецца да 22 снежня.
Фота: sovrhistory.ru