100-ты том "Беларускага кнігазбору" прэзентавалі ў Акадэміі навук

13.12.2019

У Нацыянальнай акадэміі навук сёння ўрачыста прэзентавалі 100-ты том вядомай кніжнай серыі Беларускі кнігазбор. У новым выданні - выбраныя творы класіка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, першыя кнігі з’явіліся ў канцы 90-х гадоў. Працягвае літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік.

Дзякуючы “Беларускаму кнігазбору” грамадскасць атрымала такія выданні, як выбраныя творы Францішка Багушэвіча, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшка і многія іншыя. У культурную прастору вярнулі творчую спадчыну Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, Вацлава Ластоўскага, Уладзіміра Жылкі. Усяго тры падсерыі: мастацкая літаратура, гісторыка-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай класікі. Працягвае дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Іван Саверчанка.

Серыя не спыніцца на сотым выданні, рэдакцыйная калегія працягне рыхтаваць і выпускаць зборы твораў айчынных аўтараў.

Фота: minsknews.by