17.12.2019
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбылася прэм’ера. Спектакль “Восем закаханых жанчын” па п’есе Рабэра Тама. Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Савіцкі. У галоўных ролях – заслужаная артыстка Беларусі Ларыса Горцава, Раіса Астрадзінава, Кацярына Крылова, Арына Рабычына, Ала Паплаўская, Вольга Сініца, Наталля Гарбаценка. "Акцёрскі склад – адзіны", – падкрэсліла загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Тэатра юнага гледача Жана Лашкевіч.
Фота: vk.com