Праект павільёна на Венецыянскім біенале паказалі ў Мінску

19.12.2019

Праект павільёна нашай краіны на Венецыянскім біенале паказалі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Форум прысвечаны вострым праблемам сучаснасці ад экалогіі да міграцыі. Беларускі праект “Выйсце” прапануе партрэт чалавека XXI стагоддзя з яго перажываннямі і ваганнямі. Аўтар экспазіцыі – скульптар Канстанцін Селіханаў.

Пяць скульптур чалавека ў натуральную велічыню звязаны з рознымі прадметамі – тэлевізарам, скрынямі, неонавай шыльдай. Фігуры без твару ў скаваных позах выказваюць крызіс самавызначэння. Працягвае куратар праекта Вольга Рыбчынская.

Разгледжаныя аўтарам праблемы актуальны для жыхыроў любой часткі свету, таму выказванне беларускага скульптара добра зразумелі замежныя гледачы. Мінчане могуць пазнаёміцца з выставай да 19 студзеня. 

Фота: facebook.com