Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі выступае ў Германіі

27.12.2019

Напрыканцы года сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі адправіўся на маштабныя гастролі ў Германію. У буйных гарадах музыканты выступяць пад кіраўніцтвам Юрыя Гільбы. А галоўны дырыжор калектыву Аляксандр Сасноўскі застаўся на радзіме і расказаў нашаму каналу пра задачы, якія сёння стаяць перад аркестрам.

У вялікае турнэ па Германіі музыканты адправіліся другі раз за апошнія два месяцы. Гэтым разам у буйных нямецкіх гарадах тры розныя праграмы. Сёння ў Ліндау першае выступленне. Прагучыць музыка кіно.

Гастролі калектыву працягнуцца да 3 студзеня.

Фота: facebook.com