Каля 12 мільёнаў турыстаў наведалі Беларусь у 2019 годзе

01.01.2020

Паводле папярэдніх падлікаў, у 2019 годзе Беларусь наведалі каля 12 мільёнаў турыстаў, а сумарны прыбытак ад экспарту турыстычных паслуг склаў 250 мільёнаў долараў. За мінулы год істотна павялічылася цікавасць жыхароў Еўропы да падарожжаў у нашу краіну. Тэндэнцыі турыстычнага сезона-2019 падсумоўвае намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Віталь Грыцэвіч.

2020-ты стане годам экалагічнага і сельскага турызму. Такое рашэнне прынята Сусветнай турысцкай арганізацыяй. Сёлета Беларусь прыме адзін з найбуйнейшых у свеце агратурыстычных форумаў. 

Фота: planetabelarus.by