У Полацку праходзяць святочныя арганныя канцэрты

02.01.2020

Канцэртная зала полацкага Сафійскага сабора запрашае аматараў музыкі на святочныя арганныя канцэрты. З  2 па 6 студзеня заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая выканае любімыя творы розных кампазітараў і эпох.

"Арган - адзін з самых старажытных музычных інструментаў. Яго гісторыя налічвае некалькі тысяч гадоў. Мастацтва будаваць органы зарадзілася ў Італіі. Спачатку інструмент выкарыстоўвалі ў царкоўных набажэнствах як суправаджэнне да службы", - расказала Ксенія Пагарэлая.

8 студзеня на канцэрце "Каляднае сугучча" да Ксеніі Пагарэлай далучацца расійскія артысты. Дзіцячы аркестр народных інструментаў "Ладушкі", ансамбль "Акварэль", канцэртны хор старэйшых класаў "Канта", хор рускай песні "Пакровы", старэйшы хор "Камертон" выканаюць духоўную і калядную музыку,  апрацоўкі рускіх народных песень.

Фота: pvestnik.by