У Вялікім тэатры Беларусі падвялі вынікі конкурсу “Навагодняя тэатральная цацка”

06.01.2020

Традыцыйны конкурс для дзяцей “Навагодняя тэатральная цацка” правёў Вялікі тэатр Беларусі. Разам з бацькамі і настаўнікамі юныя творцы вырабілі ёлачныя ўпрыгажэнні паводле вядомых спектакляў. Пераможцаў запрасілі на імпрэзу ў тэатр, дзе іх павіншавалі Дзед Мароз і Снягурка. З дасягненнямі маленькіх майстроў пазнаёміўся Данііл Шэйка.

Фота: belta.by