Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум пройдзе ў Мінску

07.01.2020

У пачатку лютага на базе Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіялаў пройдзе першы Рэспубліканскі краяўзнаўчы форум. Сярод арганізатараў – Беларускі фонд культуры, міністэрствы культуры і інфармацыі, Нацыянальны гістарычны музей. Да ўдзелу запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры і інфармацыі, студэнты і школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ўсе зацікаўленыя. Распавядае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

У межах краязнаўчага форуму падвядуць вынікі конкурсу на найлепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады, прэзентуюць найбольш цікавыя краязнаўчыя праекты, выставы гісторыка-краязнаўчай літаратуры з фонду Нацыянальнай бібліятэкі і збораў краязнаўцаў. Запланавана выданне зборніка дакладаў. 

Фота: knews.by