Другая вечарына "Радыё: на хвалі мастацтва" пройдзе ў Музеі Янкі Купалы

09.01.2020

Да 95-гадовага юбілею Беларускага радыё, які адзначаецца ў лістападзе, канал “Культура” працягвае праект “Радыё: на хвалі мастацтва” – шэраг пазнавальных тэматычных сустрэч са слухачамі. Другі вечар адбудзецца сёння ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Гэтым разам прыхільнікі радыё разам з супрацоўнікамі перанясуцца ў канец 1920-х - 1930-я гады. Пра адметнасці ўсяго праекта і сённяшняга вечара расказвае дырэктар канала "Культура" Уладзімір Трапянок.