У Брэсце пачынаюцца "Студзеньскія музычныя вечары"

09.01.2020

Брэст прымае гасцей і ўдзельнікаў XXXII Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”. Чакаюць музыкантаў і вакалістаў з 10 краін: Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Германіі, Кітая, Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых. "Большасць выканаўцаў возьмуць удзел упершыню", - адзначыла мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр фестывалю, заслужаны дзеяч мастацтваў Лілія Батырава.

Упершыню на фестывалі прагучаць і многія творы. Для студэнтаў, пажылых людзей і ўсіх, у каго складанасці з набыццём квіткоў, запланаваныя асобныя выступленні.

Форум адкрываецца ў Брэсце сёння і працягнецца да канца тыдня.

Фота: zviazda.by