У Мінску праходзіць фестываль "Калядныя вечары на Залатой Горцы"

10.01.2020

Фестываль "Калядныя вечары на Залатой Горцы" ладзіцца ў старадаўнім касцёле Святой Тройцы, які гараджане ведаюць пад імем Святога Роха. Сёлета форум адбываецца 20-ты раз. За гэты час сфарміравалася шмат традыцый, але кожны год ёсць і свае адметнасці. "У гэтым годзе  традыцыйная народная музыка", ‒  адзначыў мастацкі кіраўнік фэсту, галоўны арганіст касцёла Святога Роха Віктар Кісцень.

Значная частка праграмы ‒ арганныя канцэрты. Ужо выступілі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас дацэнта Уладзіміра Неўдаха), прагучаў дуэт аргана і саксафона.

Фестываль завершыцца 1 лютага выступленнем гасцей з Харватыі і Чэхіі.

Фота: limberi.by