Жыхары палескіх вёсак – на здымках украінскага фатографа Аляксандра Прымака

14.01.2020

Фотавыстава ўкраінскага фатографа Аляксандра Прымака "Святло" адкрыта ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Здымкі зроблены ў альтэрнатыўных тэхніках друку – ойлпрынт і гуміарабік. Сучасная "не сучасная" фатаграфія – так можна апісаць уражанне ад работ творцы.

На выставе – два фотапраекты. Першы распавядае пра жыхароў палескіх вёсак, другі – гэта фотаздымкі з паездкі ў Марока. У розных краінах аўтара цікавяць адны і тыя ж рэчы: ён уважлівы да дэталяў і жыцця “маленькага” чалавека. Экспазіцыю дапамог арганізаваць беларускі фатограф, выкладчык і куратар Віктар Сянькоў.

Выстава адкрыта да 2 лютага. У апошні дзень экспазіцыі арганізатары плануюць зладзіць сустрэчу з аўтарам.

Фота: Аляксандр Прымак