Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны рыхтуе праграму да 75-годдзя Перамогі

15.01.2020

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны анансуе насычаную праграму ў 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Запланаваны рэспубліканскія і міжнародныя праекты, з’явяцца новыя двухбаковыя дамовы аб супрацоўніцтве. Асаблівы акцэнт зроблены на рэгіёны нашай краіны. Распавядае дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў.

Спецыяльна абсталяваны фургон ператворыцца ў музей на калёсах. Плануецца, што падарожжа па Беларусі пачнецца ў другой палове сакавіка. Канцэпцыю перасоўнай экспазіцыі раскрывае Уладзімір Варапаеў.

Фота: vk.com