У мінскі пракат выйшла польская драма "Цела Божае"

16.01.2020

Адна з самых важных падзей праекта "Лістапад. Калекцыя" ‒ пракат фільма "Цела Божае” (арыгінальная назва ‒ "Цела Хрыстова") польскага рэжысёра Яна Камасы. Тыя, хто бачыў карціну падчас "Лістапада", адзначалі, што гэта "вельмі сумленнае кіно". Яно не толькі пра Польшчу, але і пра Беларусь, бо такая гісторыя можа адбыцца дзе заўгодна. Гледачоў у стужцы "Цела Божае" прыцягвае рэалістычнасць.

Расказвае піяр-менеджар кінафестывалю “Лістапад” Лінда Рудэнка.