Анонсы 18 і 19 студзеня

17.01.2020 

У суботу, 18 студзеня, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы Ніны Сімон;

- у 02:00 – мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 06:10 – папулярныя мелодыі кампазітара-рамантыка Фелікса Мендэльсона;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў у прозе Івана Тургенева;

- у 09:05 – праект “Кнігалюбу”, у якім возьмуць удзел дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак і паэт Міхась Пазнякоў;

- у 09:20 – музыку іспанскага кампазітара Мануэля дэ Фальі;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Анатоля Зэкава;

- у 10:05 – сустрэчу з членам саюза майстроў з Магілёва Наталляй Юрчанка;

- у 10:30 – радыёкампазіцыю спектакля Купалаўскага тэатра “На ўсякага мудраца хапае прастаты” па п’есе Аляксандра Астроўскага (з фондаў Беларускага радыё);

- у 12:05 – гаворку з кіраўніком Ерэванскай абшчыны Арменіі “Беларусь” Людмілай Асланян;

- у 13:00 – сустрэчу з музыкантам гурта “Стары Ольса” Алесем Чумаковым;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Capriccio Stravagante”, а таксама запісы квартэта “Manhattan Transfer”;

- у 16:15 – традыцыйныя беларускія песні, якія суправаджалі зімовыя святы беларусаў;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госць студыі – дырэктар Мінскага абласнога драматычнага тэатра Юрый Крывенькі;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Мікалая Геды;

- у 19:00 – оперу Джузэпэ Вердзі “Карсар”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Гэта снежная зіма”;

- у 21:10 – запісы грузінская і расійскай спявачкі Тамары Гвердцытэлі;

- у 21:30 – апавяданне Алеся Каско “Апошні ваўкалак”;

- у 23:00 – творы Леанарда Бернстайна. 

 

 

 

У нядзелю, 19 студзеня, слухайце канал “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – запісы “Хіромі-дуэта”;

- у 06:10 – папулярныя мелодыі Ёзефа Гайдна;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Міхася Башлакова;

- 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню”;

- у 09:20 – фрагменты музычнай класікі; 

- у 09:45 і 16:00 – вершы Анатоля Зэкава (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з паэтам Анатолем Зэкавым (да дня нараджэння творцы);

- у 11:15 – духоўныя творы ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;

- у 12:05 – “Кругасвет” з уяўным падарожжам у Камерун;

- у 12:30 – фрагмент Сімфоніі рэ мінор Сезара Франка;

- у 13:00 – сустрэчу з рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ганнай Маторнай;

- у 14:05 – аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы ансамбля “Art Ensemble of Chicago”;

- у 16:15 – размову са старшынёй Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Ганнай Сілівончык;

- у 17:00 – гаворку з кіраўніком smm-агенцтва Іалантай Вашкевіч пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – пісьменнік Віктар Праўдзін;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з неапалітанскімі мелодыямі ў выкананні Ганны Герман і Мусліма Магамаева;

- у 19:00 – радыёспектакль “Прытворна хворы” паводле твора Жана-Батыста Мальера (з фондаў радыё);

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Зебрык і зебра”;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне “Рускі характар” Аляксея Талстога;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Сады Семіраміды”;

- у 23:00 – фартэпіянныя творы Людвіга ван Бетховена.