Выстава “Біблія для народа 1692-1696 гг. Васіля Кораня” адкрылася ў Мінску

18.01.2020

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася экспазіцыя “Біблія для народа Васіля Кораня”. Упершыню шырокаму колу наведвальнікаў прапанавалі адноўленыя лісты першай гравіраванай Бібліі для народа ў малюнках, якую стварыў у XVII стагоддзі наш зямляк – разьбяр па дрэве Васіль Корань з мястэчка Дуброўна. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: vk.com