Кніжная спадчына Уладзіслава Сыракомлі вярнулася ў Беларусь

20.01.2020

У лютым у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя кніжнай спадчыны Уладзіслава Сыракомлі. Установа атрымала больш за 50 рэдкіх выданняў беларускага і польскага паэта. Калекцыя рарытэтаў набыта ў прыватнага калекцыянера дзякуючы падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна. 

Больш як паўгода супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі вялі перамовы аб набыцці калекцыі кніг Уладзіслава Сыракомлі, праведзена экспертыза кожнага выдання, правераны іх сапраўднасць і каштоўнасць. Многія кнігі захавалі арыгінальныя выдавецкія пераплёты, якія звычайна страчваюцца за гады актыўнага карыстання.

Распавядае намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Фота: nlb.by