Анонс 22 студзеня

21.01.2020 

У сераду, 22 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы “басаногай дзівы” Сезарыі Эвары;
- у 02:00 – фартэпіянныя мелодыі Роберта Шумана;
- у 06:10 – творы джазавага выканаўцы Акера Білка;
- у 09:00 – мелодыі Джузэпэ Вердзі, Віктара Помазава, запісы Пласіда Дамінга і Аляксея Масленікава;
- у 11:00 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы Марыа Дэль Монака і Ларысы Штанько;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці прамога эфіру – супрацоўніцы Нацыянальнага мастацкага музея Наталля Калашнік і Алена Шапашнікава;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Працяг гаворкі пра гісторыю айчыннай музыкі;
- у 15:30 – музычныя карціны заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: у межах праграмы “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” прагучаць першыя старонкі твора Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько, прэс-сакратаром МНС Беларусі Віталем Навіцкім, салістамі балета Вялікага тэатра Беларусі Ірынай Яромкінай і Антонам Краўчанкам;
- у 17:30 – сюіту для двух фартэпіяна “Скарамуш” і музыку балета “Бык на даху” кампазітара Дарыюса Міё;
- у 19:00 – сустрэчы з калектывамі з Чэхіі і Баварыі, якія летась выступалі на этнафестывалі ў Рудальштаце;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” Васіля Шырко “Шчасце”;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскага спевака і кампазітара Ніла Дайманда;
- у 22:15 – музычны эфір, прысвечаны творчасці Аляксея Туранкова, Аркадзя Астрамецкага і Рыгора Шырмы;
- у 23:30 – запісы французскай спявачкі Мілен Фармэр.