Міні-выстава да 100-годдзя пісьменніка Міколы Аўрамчыка адкрыта ў Музеі Якуба Коласа

21.01.2020

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе міні-экспазіцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка Міколы Аўрамчыка. 

Назву выставы - “У Доме Якуба Коласа” - падказалі радкі верша Міколы Аўрамчыка, які ён прысвяціў музею і класіку беларускай літаратуры. На выставе - матэрыялы з фондаў установы, а таксама асабістага архіва нашчадкаў Якуба Коласа і прыватнай калекцыі сям’і Міколы Аўрамчыка.

Распавядае старшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Музея Якуба Коласа Аляксандр Крыжэвіч.

Фота: zviazda.by