Анонс 24 студзеня

23.01.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 24 студзеня, прапануе:
- у 00:04 – запісы знакамітых джазавых музыкантаў;
- у 02:00 – музыку П’етра Лакатэлі;
- у 06:10 – песні ў выкананні Гары Барлаў;
- у 09:00 – музыку Іагана Себасцьяна Баха, Генрыка Вяняўскага, Энрыке Гранадаса і Галіны Гарэлавай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – скрыпічныя п’есы Нікало Паганіні;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар Віктар Языковіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Джазмэн Бені Гудман”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Тэма: “Радыётэатр у сучаснай медыяпрасторы” (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – фартэпіянныя мініяцюры Мікалая Ракава;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і Наталляй Бондар з ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 17:30 – мелодыі Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт Los Angeles Philharmonic з твораў Вольфганга Амадэя Моцарта, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра ляноту;
- у 21:10 – запісы Валерыя Абадзінскага;
- у 22:15 – фартэпіянную музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 23:30 – кінамелодыі Мікаэла Тарывердыева.