Анонс 27 студзеня

24.01.2020 

У панядзелак, 27 студзеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы вядомых амерыканскіх спявачак;
- у 06:10 – музычныя творы ў выкананні акцёраў;
- у 09:00 – музыку Міхаіла Ельскага, Галіны Гарэлавай і запісы Мікалая Майсеенкі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Кірычэнкі;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі –
журналіст, радыё- і тэлевядучы Павел Лазовік (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Дзень Сонечнай кавы”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч, тэма “Традыцыі і культура Кітая. Музычныя інструменты”;
- у 15:30 – фрагменты опер Яўгена Цікоцкага “Дзяўчына з Палесся” і “Міхась Падгорны”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з беларускімі музыкантамі Аляксеем Пшанічным, Арцёмам Шышковым;
- у 17:30 – уверцюры да опер у выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Генадзя Раждзественскага;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: трансляцыю другога вечара “Радыё: на хвалі мастацтва”, які адбыўся 9 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы амерыканскай блюзавай спявачкі Эты Джэймс;
- у 22:15 – мелодыі Майкла Трэнта Рэзнара;
- у 23:30 – творы нямецкага скрыпача і кампазітара Людвіга Шпора.