Выданне "Гісторыя беларускай фатаграфіі" прэзентавалі ў Мінску

27.01.2020

У сталічным Палацы мастацтва прэзентавалі выданне Гісторыя беларускай фатаграфіі. Аднак гэта не класічны даведнік, які прэтэндуе на ўсёахопнасць і універсальнасць, а хутчэй выбарачнае даследаванне пэўных кірункаў. Па словах ініцыятараў выдання, для іх было важна не стварыць маналітнае апавяданне, дзе адзін перыяд плаўна змяняецца іншым, а “даць чытачу ключы для крэатыўнай працы з гістарычным матэрыялам”. Працягвае адна з куратараў праекта Ганна Самарская.

У стварэнні кнігі ўзялі удзел 13 даследчыкаў. Аўтары адшукалі імёны і падзеі, якія з розных прычын былі незаўважаныя раней: выведзены з ценю жанчыны-фатографы, а таксама падзеі, якія разгортваліся па-за межамі беларускай сталіцы. Пра структуру выдання распавядае адна з куратараў праекта Антаніна Сцябур.

“Гісторыя беларускай фатаграфіі” падрыхтавана ў двух варыянтах – на беларускай і англійскай мове.

Фота: facebook.com